Алёна Беланожка "Зорка Ракхігархі"
Маладая авантурыстка Аліна і яе сябры аказваюцца ўцягнутыя ў дэтэктыўную гісторыю вакол магутнай старажытнай зброі, здольнай знішчыць увесь свет. Герояў аповесці чакаюць небяспечныя прыгоды, навуковыя адкрыцці і прыгожая любоўная гісторыя. Кніга адрасавана маладзёжнай аўдыторыі, а таксама ўсім прыхільнікам кінажанру «масала».
прим.: Масала — жанр индийского кино. В таких фильмах свободно сочетаются боевик, комедия, драма и мелодрама, а также музыкальные сцены, снимаемые в различных живописных местах. Жанр получил своё название в честь масалы — индийской смеси специй.
Алёна Беланожка" Чамадан з кракадзілавай скуры"
"Чамадан з кракадзілавай скуры" - захапляльная аповесць з сучасным і сапраўды "галівудскім" сюжэтам. Перад галоўнай гераіняй, маладой жанчынай з дзёрзкім характарам, стаіць амаль што недасягальная мэта" даведацца, каму спатрэбілася выкрасці яе, а пасля, нечакана для самой сябе, выратаваць свет. Усё гэта не можа адбыцца без дапамогі цэлай каманды хлопцаў і дзяўчат, якія, натхнёныя энергічнасцю сваёй сяброўкі, заўсёды гатовы пускацца ў самыя неверагодныя авантуры. Але ніякія прыгоды не адбыліся б, каб не дзіцячая мара галоўнай гераіні аб вялікім чамадане з кракадзілавай скуры... Аповесць адрасавана маладзёжнай аўдыторыі.
Comentarios